Памятныя дыпломы і ўзнагароды атрымалі пераможцы мастацкага конкурсу пад назвай “Я нарадзіўся тут”. Гэты конкурс для дзяцей і моладзі традыцыйна арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Як кажа дырэктар музея Тамаш Ціханюк,конкурс карыстаецца вялікім поспехам, толькі сёлета ўдзел у ім узялі 130 чалавек:
– Шмат мы мелі ўдзельнікаў з Беласточчыны, з розных гарадоў, не толькі з Гайнаўкі і Гайнаўшчыны. І на падвядзенне вынікаў конкурсу, не зважаючы на канікулы, прыйшло вельмі шмат удзельнікаў.