Краіны NATO заяўляюць, што Беларусь павінна спыніць свой саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў камюніке блока, апублікаваным па выніках саміту ў Мадрыдзе.
Удзельнікі выступілі з асуджэннем расейскай агрэсіі і заявілі, што яна „сур’ёзна падрывае міжнародную бяспеку і стабільнасць”.
29 чэрвеня лідары дзяржаў і ўрадаў NATO зацвердзілі новую Стратэгічную канцэпцыю. Расея названа ў ёй найбольш значнай і прамой пагрозай бяспецы саюзнікаў, міру і стабільнасці ў Еўраатлантычным рэгіёне.