Да славутых жыхароў Слонімшчыны належыць і доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Андрэй Якаўлевіч Пракапчук (1896-1970).
Імя Андрэя Пракапчука ў свой час набыло сусветную славу. Ён з’яўляецца аўтарам больш як 200 навуковых прац, распрацаваў і ўкараніў у практыку метад лячэння чырвонай ваўчанкі акрыхінам. Адны назвы яго медыцынскіх прац гавораць аб шырыні і разнастайнасці прафесійнай дзейнасці славутага доктара.