На Гарадзеншчыне затрыманы гандбольны трэнер Міхаіл Міхута.
Міхаіл Міхута Фота з сацсетакУ „пакаяльным відэа „ён кажа пра „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” і „абразу Лукашэнкі”, за што яго затрымалі. За „абразу” і распачалі крымінальную справу. Таксама Міхута згадаў, што раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці „за абразу супрацоўнікаў міліцыі і непадпарадкаванне”.
Міхаілу Міхуце 41 год. Ён — жыхар Зэльвы. На малой радзіме пра яго шмат пісаў мясцовы друк, як пра аднаго з найлепшых дзіцячых трэнераў у вобласці.