Кіраўнік Упраўлення ўкраінскай выведкі сцвярджае, што Пуціна двойчы спрабавалі забіць. Пра гэта начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю “Украінскай праўдзе”.
“На яго нават не так даўно напалі з шэрагу, як кажуць, прадстаўнікоў Каўказу. Гэта не публічная інфармацыя. Абсалютна няўдалая спроба, але яна сапраўды адбылася. Гэта было каля двух месяцаў таму. Ніякага розгаласу гэтай падзеі няма, але яна адбылася”, – паведамляе кіраўнік выведкі.