Святлана Ціханоўская пабывала ў Гішпаніі каб заручыцца падтрымкай гэтай краіны ў міжнародных арганізацыях і Еўразвязе, а таксама абмеркаваць дэталі праграмы рэабілітацыі для беларускіх дзяцей і сем’яў палітвязняў, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Падчас візіту яна сустрэлася з першымі асобамі краіны: каралевай Летыцыяй, прэм’ер-міністрам Пэдра Санчэсам, міністрам замежных спраў Хасэ Мануэлем Альбарасам, кіраўнікамі ніжняй і верхняй палатаў парламенту, лідарамі асноўных палітычных партый,
...