Пісьменнік Юры Станкевіч будзе пахаваны ў Менску.
Папярэдняй інфармацыяй падзяліўся ў ФБ Саюз беларускіх пісьменнікаў. Цягам восені пасля крэмацыі ўрна з прахам пісьменніка будзе пахаваная ў калумбарыі на Кальварыйскіх могілках.
Як паведамлялася, Юрыя Станкевіча не стала 22 кастрычніка. Празаіку было 76 гадоў. Прычына смерці — каронавірус. Станкевіч увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповясцяў і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.