Улады ЗША затрымалі ў 2021 фінансавым годзе 1,7 мільёна нелегальных мігрантаў на граніцах краіны – абсалютны антырэкорд за ўвесь час адсочвання, паведаміла амерыканская памежная служба.
За чарговы справаздачны перыяд, які завяршыўся 1 кастрычніка, колькасць затрыманняў склала 1 734 686 чалавек, якія імкнуліся трапіць у ЗША з боку Мексікі.
Мігранты з Гандураса ў чаканні цягніка да мяжы Мексікі. Фота Іліяны Суарэз.За час прэзідэнцтва Дональда Трампа ў 2020 годзе іх колькасць складала 458 088 чалавек, у 2019-ым – 977 509.