«Не апускаю рук» – сёння, 22 кастрычніка, у Гарадку пройдзе прэзентацыя кнігі пра сусветна вядомага мастака, прафесара Лявона Тарасэвіча – сына Гарадоцкай зямлі. Кніга свайго роду аўтабіяграфія, напісаная ў форме размовы, якую з Лявонам Тарасэвічам вядзе пісьменніца, журналістка і гісторык мастацтва Малгажата Чыньска.
Пра кніжку гаворыць прафесар Лявон Тарасэвіч:
– У Гарадаку будуць іншыя пытанні, іншы свет. Многія людзі даўно мяне не бачылі. Так што, думаю, будуць нейкія пытанні, звязаныя з Гарадком.