Год таму не стала кандыдата тэхнічных навук Юрыя Варонежцава. Навуковец быў вядомы тым, што падчас дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце СССР адказваў за распрацоўку праграмы пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Пра Юрыя Варонежцава згадвае ягоны паплечнік, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Віктар Карняенка:
– Я б яго ахарактарызаваў як чалавека дамоваздольнага. Калі прыйшлі працаваць на з’ездзе ў Вярхоўны Савет, то як чалавека-прафесіянала. Асабліва я б адзначыў яго такі...