Эканамічны крызіс і пандэмія – такімі становяцца прычыны пераезду беларусаў у Польшчу.
У апошнія часы для іх на радзіме стала цяжка з працай, а таксама была адсутнасць перспектыў для арганізацыі ўласнага бізнесу, — распавяла беларуска Юлія Дубоўка:
– Проста заўсёды нам падабалася вандраваць, нам падабалася быць недзе акрамя як у Беларусі. Зразумела, што ў Беларусі эканамічная сітуацыя была даволі складаная. На той момант мой муж працаваў вядучым на вяселлях і мы не пашкадавалі, што пераехалі менавіта ў гэты момант.