Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля, куды яго перавялі з ізалятара часовага ўтрымання.
Паводле слоў жонкі вядомага юрыста Аксаны, канчатковае абвінавачанне да мужа, гледзячы па ўсім, не выстаўленае:
– На спатканне мы яшчэ не хадзілі, бо пэўна, што ідуць нейкія працэсуальныя дзеянні, і цяпер, я так разумею, канчатковыя абвінавачванні яшчэ не прад’яўленыя. Мы размаўляем праз адваката. У яго нармальны настрой. Са слоў адваката, ён нават часам спрабуе жартаваць.