Беларускі фонд культурнай салідарнасці (BCSF/Belarusian Culture Solidarity Foundation) абвясціў пра пачатак кампаніі #stopBT, мэта якой — пазбавіць Белтэлерадыёкампанію права на трансляцыю і ўдзел у міжнародным песенным конкурсе „Еўрабачанне”.
Адпаведны ліст накіраваны ў офіс Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) у Жэневе, паведамляецца на старонцы фонду ў „Фэйсбуку”.
Фонд таксама мае намер дамагацца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU.
„Не, мы не хочам пазбавіць Беларусь „Еўрабачання”.