Яго імя — Раман Рашэцкі, і ён шматдзетны бацька.
Пра затрыманне стала вядома яшчэ ўчора ўвечары, – кажа берасцейскі грамадскі актывіст Андрэй Шарэнда:
– Пра яго затрыманне паведаміла жонка Яна. Яна сказала, што ён вяртаўся дахаты з цягніка і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Пазней стала вядома, што ён дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Раман Рашэцкі з’яўляецца актыўным удзельнікам акцый пратэсту, неаднаразова затрымліваўся, адсядзеў агулам больш трыццаці сутак арышту. Зразумела, што яго затрыманне звязана з тымі акцыямі...