Да 100-гадовага юбілею вядомага беларускага пісьменніка, удзельніка Другой сусветнай вайны Аляксея Нічыпаравіча Карпюка, бібліятэкарка Брылёўскай сельскай бібліятэкі Магілёўскага раёна Юлія Яцкова падрыхтавала бібліяграфічны паказальнік „След на зямлі” і аформіла адпаведную кніжную выставу.
Ва ўмовах эпідэміялагічнай небяспекі, звязанай з каронавірусам, наведвальнікі бібліятэкі знаёмяцца з творчасцю пісьменніка-франтавіка, паасобку. Яны маюць магчымасць даведацца пра тое, што Аляксей Карпюк геройскі ваяваў у 756-м стралковым палку...