Рэвізію аптэк і майстар-класы па самастойным вырабе антысептыкаў робяць сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на Берасцейшчыне. Адпаведнае відэа і інфармацыя даступныя ў сацыяльных сетках і праз youtube.
Палітык Ігар Маслоўскі адзначыў, што пра сур’ёзныя праблемы ў сферы медыцыны пакуль казаць рана:
– На мой погляд, зараз сітуацыя такая, што медыкі ў цэлым кантралююць сітуацыю, і няма праблем з ложкамі для пацыентаў, у якіх пацверджаны COVID-19. Няма ніякіх негатыўных водгукаў...