Адзін з прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата Вольга Кавалькова распавяла пра нізкую актыўнасць насельніцтва ў галасаванні і выказала меркаванне, чаму так адбываецца.
Як вядома, працягваецца праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары, зараз працэдура галасавання праходзіць у інтэрнэце.
Пасля таго, як Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч адмовіліся ўдзельнічаць у праймерыз, прэтэндэнтаў засталося трое – Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова.