3 красавіка Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрасіў вернікаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўстрымацца ад наведвання касцёлаў і ўдзельнічаць у святочных набажэнствах з дапамогай трансляцый.
У спецыяльным Паведамленні, скіраваным духавенству і вернікам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, іерарх літаральна піша наступнае:
«Звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння...