Прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” перадалі 3 красавіка ў Савет міністраў 12.500 подпісаў пад калектыўным зваротам з патрабаваннем прыняцця тэрміновых мер па абароне грамадзян Беларусі ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19.
„Мы, ніжэйпадпісаныя, выступаем за тэрміновае прыняцце мер па абароне грамадзян Беларусі ад каронавіруса: увядзенне каранціну ў навучальных установах, адмену масавых мерапрыемстваў, прыняцце антыкрызіснага пакета па падтрымцы сем’яў...