„Не бачу магчымасці арганізаваць выбары ў траўні гэтага году з захаваннем мераў бяспекі ў час каронавіруснай эпідэміі”, – кажа бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.
Яраслаў Бароўскі накіраваў адмысловы ліст да маршалка сейма, дзяржаўнай выбарчай камісіі, а таксама да падляшскага ваяводы і выбарчага камісара ў Беластоку. Арганізаваць выбары цяпер немагчыма”, – лічыць Яраслаў Бароўскі:
– Я не магу бяспечна арганізаваць выбары. Я прадставіў сваю пазіцыю ў сямі пунктах і патлумачыў, чаму не магу гэтага зрабіць.