Падчас каронавірусу ў Слоніме на канікулах стварылі школьныя лагеры. Па загаду зверху, як сказалі настаўнікі і бацькі, малодшых школьнікаў заганяюць у школьныя лагеры, якія створаны ва ўсіх школах горада, акрамя гімназіі. Бацькі пытаюцца ў мясцовых вертыкальшчыкаў: а які сэнс быў забіраць дзяцей па заявах бацькоў раней са школы, калі вы сілай заганяеце іх у лагеры?
Але на гэта пытанне ніхто канкрэтнага адказу не дае. Маўляў, па загаду зверху. А дзеці сядзяць у гэтых лагерах у мабільных тэлефонах...