Ужо некалькі дзён абласны цэнтр на поўначы краіны называюць “Беларускім Бергама”. Зрэшты, такая аналогія найбольш папулярная ў жыхароў іншых рэгіёнаў. Мясцовыя насельнікі ўстрывожаныя таксама, але не настолькі, каб масава апрануць маскі ды пальчаткі перад выхадам на вуліцу. Мінака ў масцы сустрэць можна, але не на кожным кроку, і гэта пераважна людзі маладзейшага веку, а не так званая “група рызыкі”.
Віцебск – не закрыты горад: няма ніякіх блок-пастоў на дарогах і міжгародні транспарт ходзіць у нармальным рэжыме.