Гарадзенская сітуацыя з каронавірусам: каранцін у горадзе, як і па ўсёй Беларусі не ўведзены, аднак з-за закрыцця межаў церпяць усе – і бізнес, і аптэкі гораду, і іншыя ўстановы.
Пра тое, што адбываецца ў Гародні, распавядае наш карэспандэнт:
– Памежная Гародня не знаходзіцца ў каранціне. Крамы, спартовыя пляцоўкі, банкі, аптэкі, пошты працуюць, аднак на кожнай пошце, ці ў кожным банку ўсталяваная шыльда, што трэба мець адлегласць ад абслугоўваючага персаналу паўтара-два метры. Не ўсе людзі...