У Берасці на плошчы Леніна 29 сакавіка прыблізна апоўдні чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць на гэтай пляцоўцы кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Паводле даных праваабаронцы Рамана Кісляка, у 12.40 на плошчы было больш за 160 чалавек. Міліцыя праз мегафон папярэджвала сабраных аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.
Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, людзі разгрупаваліся невялікімі групамі па плошчы. Многія прыйшлі на сустрэчу ў масках.