У сакавіку 1945 года на беларускім Палессі, ў Берасцейскай і Пінскай абласцях, з’явілася вялікая колькасць агітацыйных улётак. У іх бальшавікі звярталіся да мясцовых жыхароў і ўдзельнікаў антысавецкага супраціву.
Узмацненне прапаганды – гэта было адное з рашэнняў студзеньскай нарады ў Менску. На ёй кіраўнікі савецкіх і партыйных органаў БССР абмяркоўвалі пытанне «нацыяналістычнага падполля» ў тагачаснай Берасцейскай і Пінскай вобласці. Сітуацыя выглядала сур’ёзна, бо з ліпеня 1944 года...