У менскім выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыла паэтычная кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, настаўніцы з Баранавіч Таццяны Яцук “Алфавітная музыка слоў”.
Арыгінальнасць зборніка ў тым, што яго склалі алфавітныя вершы. Напрыклад, вось як гучаць страфа, усе словы якой пачынаюцца з адной літары:
Рашучасць разжалобіць роздум, Разважна разане разок. Раптоўна расквітнее розум, Расквеціць радасцю радок.
Зборнік вершаў Таццяны Яцук складаецца з чатырох раздзелаў, у кожным з якіх вершы маюць арыгінальную будову.