Нафту без прэміі будуць пастаўляць у Беларусь акрамя групы кампаній „Сафмар” 5 расейскіх кампаній. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.
„Гэтыя 5 кампаній – новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць разам з „Сафмаром” на I квартал у нас 6 кампаній, якія будуць з намі працаваць па рыначнай цане без прэміі”, – сказаў Аляксандр Цішчанка.
Як паведамлялася, Расея з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане.