Сусветны твор мастацтва на беластоцкай сцэне. Чаканная прэм’ера ў Оперы і філармоніі – Еўрапейскім цэнтры культуры. Рок-опера Эндры Лойда Уэбера і Ціма Райса, напісаная ў 1970 годзе, першая пастаноўка якой адбылася на Брадвеіі. Твор стаў своеасаблівай музычнай класікай, і цяпер яго пабачыць беластачане.
А як зрабіць пастаноўку паспяховай – сакрэт ведае дырэктар оперы Эва Іжыкоўская-Лапіньска (Ewa Iżykowska-Lipińska). А гэта, паводле яе, – добры густ.
– Трэба сачыць за сусветнымі падзеямі, трэба ведаць тэндэнцыі.