Адмову правядзення мясцовых сходаў у Берасці ды Берасцейскім раёне атрымалі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
Адпаведныя заявы на правядзенне веча яны падавалі ў выканаўчыя органы ўлады, – адзначыў юрыст Раман Кісляк:
– У Берасцейскім райвыканкаме спаслаліся на тое, што гэты адказ падобны на той адказ, які мы атрымалі па рэферэндуму. Быццам будуецца завод нацыянальнага значэння, гэта не ў кампетэнцыі мясцовай улады. Але тым не менш жыхары Берасцейскага раёна мелі магчымасць абмеркаваць...