У Казахстане на акцыях пратэсту затрымалі больш 200 чалавек. У Алматы 22 лютага праходзіла акцыя ў падтрымку стварэння Дэмакратычнай партыі апазіцыянера Жанбалата Мамая, а яшчэ ў некалькіх буйнейшых гарадах збіраліся прыхільнікі „Дэмакратычнага выбару Казахстану” эміграваўшага банкіра Мухтара Аблязава.
Раніцай на выхадзе з хостэлу ў Алматы затрымалі каля 70 прыхільнікаў будучай Дэмпартыі, якія прыехалі на мітынг супраць арышту Мамая, што адбыўся напярэдадні. На самой акцыі, якая пачалася...