У Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла публічная лекцыя “Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ стагоддзя і касмагонія “Бядняцкай Бібліі” Васіля Кораня” прысвечаная выставе твораў гравёра ХVІІ стагоддзя.
Распавядае біблеязнаўца Ірына Дубянецкая:
– Вельмі важная выстава, падымаем з глыбіняў гісторыі вельмі яркі культурны, інтэлектуальны феномен, пра які мы раней нічога не ведалі. Ён да нас прыйшоў, вярнуўся з Масквы. Працаваў ён у Маскве. Зроблены яны былі ў канцы 17 стагоддзя.