Аляксандру Лукашэнку „хацелася б поўнай яснасці” ў пытаннях пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з галоўным выканаўчым дырэктарам расейскай нафтагазавай кампаніі „Раснефць” Ігарам Сечыным 18 лютага ў Менску.
„Утойваць няма чаго, хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком найбуйнейшай нафтаздабыўной публічнай кампаніі сітуацыю, якая складваецца ў нас ва ўзаемаадносінах, можна сказаць, Беларусі і Расеі па нафце, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Я ведаю, што вы ў курсе справы.