Нястомны папулярызатар беларускага фальклору гурт Vuraj прадстаўляе новы EP пад назвай Kalyna (Калына). У яго ўвайшлі песні, якія гурт адшукаў падчас веснавой экспедыцыі па Берасцейскай вобласці.
На EP чатыры трэкі, але толькі дзве песні. Cправа ў тым, што акрамя “вурайскіх” варыянтаў, можна паслухаць і аўтэнтычнае выкананне жывымі носьбітамі традыцыі.
“Гэтым раз мы паставілі перад сабой задачу максімальна захаваць аўтэнтыку твораў – мелодыі, вымаўленне, настрой і нават традыцыйную манеру выканання”...