У Беларусі ў 2020 годзе плануецца пабудаваць 135 тыс. кв.м жылля, якое будзе ацяпляцца з дапамогай электрычнасці. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры Вольга Верамей.
Паводле яе інфармацыі, усяго ў краіне ў гэтым годзе запланавана ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн кв.м жылля. У тым ліку ў кожнай вобласці і сталіцы разгорнецца будаўніцтва шматкватэрных дамоў, дзе электраэнергія будзе выкарыстоўвацца для ацяплення...