Усе віды пластыкавага посуду ў аб’ектах грамадскага харчавання могуць забараніць з 2023 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.
„Аднаразовая забарона на выкарыстанне пластыкавага посуду не прадугледжваецца: будзе паэтапны пераход, каб галіны і бізнес падрыхтаваліся. З 1 студзеня 2021 года плануецца забараніць толькі некаторыя віды такога посуду. Прадпрыемствам будзе дадзены пэўны тэрмін на тое, каб яны перабудавалі сваю вытворчасць.