Перамовы прэзідэнтаў Расеі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы працягваліся больш за 4 гадзіны.
Сустрэча праходзіла ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай. На перамовах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічалі прэм’ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзвюх краін.
Пры гэтым, як паведамляе „Московский комсомолец”, спачатку дэлегацыі пачалі перамовы разам, потым кіраўнікі дзяржаў адасобіліся ў кабінет Пуціна. Дэлегацыям падалі абед, і перамовы працягнуліся ў фармаце дзелавога абеду.