„Краязнаўчая газета” пасля трохмесячнага перапынку пачала выдавацца зноў.
Намеснік галоўнага рэдактара выдання Уладзімір Пучынскі гаворыць, што чытачам прапануюцца новыя рубрыкі, якіх не было раней:
– У нас з’явіліся новыя рубрыкі „З-пад музейнага шкла”, дзе мы прапанавалі музеям розных узроўняў, расказваць пра свае экспанаты, якія захоўваюцца. Якія можа нават не ў экспазіцыі, у запасніках, але яны цікавыя. На люты 2020 года запланавана правядзенне першага нацыянальнага краязнаўчага форуму...