Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер выйшаў у цэнтр гораду, на вуліцу Леніна, пад бел-чырвона-белым сцягам і з плакатам.
На ім напісана, што сёння ў Вільні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў – удзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў.
Барыс Хамайда тлумачыць, што такім чынам ён выказвае салідарнасць з тымі, хто развітваецца сёння з нацыянальнымі героямі:
– Больш за паўтара стагоддзі мы не ведалі, дзе пахаваны наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. І ў мяне сёння няма магчымасці быць там...