Зборачная вытворчасць электробусаў „Белкамунмаш” з’явіцца ў Вялікабрытаніі. Адпаведнае пагадненне падпісалі 21 лістапада ў Лондане ў прысутнасці прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ААТ „ККХ „Белкамунмаш” і брытанская кампанія CAD CAM Automotive, паведаміла прэс-служба ўрада.
Як адзначыў Румас на сустрэчы з кіруючым дырэктарам кампаніі CAD CAM Automotive Марцінам Уілерам, Вялікабрытанія ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты для пераходу на экалагічна чысты транспарт — ад стварэння ў гарадах...