На падзенне даверу насельніцтва ўлада ў Беларусі адказала жорсткім сцэнарыем правядзення выбараў, заявіў палітолаг Валерый Карбалевіч на пасяджэнні экспертнага клуба цэнтра „Еўрапейскі дыялог”, прысвечаным вынікам выбараў у Палату прадстаўнікоў.
„На падзенне даверу насельніцтва да ўлады апошняя адказала традыцыйным спосабам, пачала рэалізоўваць жорсткі сцэнарый правядзення выбараў, уключыўшы рэпрэсіўны механізм. Логіка зразумелая: чым меншая падтрымка грамадства, тым больш жорсткім становіцца палітычны рэжым...