У пачатку снежня праз Беларусь перастануць курсаваць два міжнародныя цягнікі: пасля 8 снежня адмяняецца цягнік Масква — Варшава, пасля 10 снежня — Масква — Прага.
„Цягнікі 009Щ і 021Е спыняць сваё курсаванне пасля змены раскладу руху 8 снежня”, — расказалі Еўрарадыё ў БЧ. Пад скарачэнне трапілі прамыя цягнікі, якія курсуюць паміж сталіцамі, — 009Щ „Паланэз” і 021Е „Влтава”.
Пасля 8 снежня трапіць у Варшаву з Менска можна будзе, як і раней, на транзітных цягніках. Іх застаецца тры...