Гарадзенскі журналіст, аўтар шматлікіх расследаванняў Дзяніс Івашын лічыць, што у Вільню 22 лістапада на пахаванне Каліноўскага мусіць прыехаць шмат беларусаў.
Журналіст лічыць гэтую падзею не перапахаваннем, а пахаваннем паўстанцаў Каліноўскага:
– Парэшткі, на жаль, не былі пахаваныя. Усе паўстанцы разам з Каліноўскім былі знішчаны расейскімі карнымі войскамі і схаваныя ад беларускага грамадства. Зараз, слава Богу, такі гістарычны момант, што гэтыя парэшткі былі адкрытыя менавіта цяпер.