Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў і арганізацый збіраюцца прыняць масавы ўдзел у цырымоніі перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у Вільні.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што збіраецца асабіста паехаць у Вільню, каб прысутнічаць на ўсіх мемарыяльных мерапрыемствах 22 – 23 лістапада.
– Перапахаванне парэшткаў паўстанцаў і ў тым ліку Кастуся Каліноўскага – гэта гістарычная, найвялікшая падзея для Беларусі, для беларускага народа. На жаль, улады Беларусі да гэтага адносяцца не зусім так...