Рэктарат прыватнага Універсітэта імя Ніла Гілевіча, заснаванага «Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны», плануе падаць у Мінадукацыі дакументы для атрымання ліцэнзіі на навучанне па спецыяльнасці «Культуралогія».
Як паведаміла БелаПАН старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, 17 лiпеня кіраўніцтва ВНУ падало на экспертызу вучэбна-метадычнай рады пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКМ) распрацаваныя планы навучання і метадычныя комплексы...