Сёлета ў Беларусі і Літве прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня смерці ініцыятара абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Івана Луцкевіча. Былі наладжаны адмысловыя імпрэзы і выставы, у тым ліку ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы ў Менску і Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.
Удзячнасць за гэтую памяць выказала ўнучка Антона Луцкевіча Алеся Луцкевіч:
– Сапраўды, 100 год прайшло з дня смерці Івана. І да сёння гэтая памяць захоўваецца.