У Парыжы паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону удзельнікаў маніфестацыі «Жоўтых камізэлек». Некалькі дзясяткаў чалавек затрыманыя. Сённяшняя акцыя прымеркаваная да першай гадавіны з пачатку пратэстных выступленняў гэтага руху. Паліцыя адціснула дэманстрантаў, якія спрабавалі заблакаваць Парыжскую акруговую дарогу.
У іншых гарадах Францыі сённяшнія акцыі праходзяць у адносна спакойнай абстаноўцы. Да маніфестацыі з цяпер ужо палітычнымі і сацыяльнымі патрабаваннямі акрамя Парыжа далучыліся Бардо...