У Менску адкрылася выстава мастака Зміцера Шапавалава. Гасцей святочнай вечарыны сустракалі рэканструктары ў вобразах крылатых гусараў, ваяроў Аршанскай бітвы, Боны Сфорцы, выявы Месяца і Менску.
Пра тое, што надало імпэту пазнаёміць менчукоў з жыхарамі рамантычна аздобленага мінулага, распавёў сам мастак Зміцер Шапавалаў.
– Даўно працаваў. Шмат ужо чагосьці зроблена. Цікава было паглядзець, па-першае, на свае працы трохі збоку, на выставе, як яны глядзяцца агульна. Па-другое, паказаць гэта людзям, адчуць, якая ў іх рэакцыя.