Прыглядаемся да даходаў нашых кандыдатаў. Найбольшыя – у праўладных кандыдатаў, асабліва ў дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ці былых дэпутатаў-пенсіянераў.
На такую асаблівасць увагу звяртаюць на Берасцейшчыне.
Кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі „Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра праваабарончай арганізацыі „Вясна” Сяржук Русецкі:
– Калі ў Наталлі Голуб выходзіць недзе каля 1000 рублёў у месяц, у Аляксандра Ляўчука недзе 1500, то дзеючы кандыдат Століншчыны атрымлівае каля 3000 рублёў.