Кандыдаты ў дэпутаты Парламенту праводзяць апошнія агітацыйныя пікеты: на гэта ім засталося ўсяго два дні. Старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, старшыня аргкамітэту па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч вырашыла скарыстаць гэтую магчымасць напоўніцу: кожны дзень яна выходзіць на вуліцы гораду, каб асабіста паразмаўляць з патэнцыйнымі выбарцамі. Яе падтрымлівае каардынатарка аргкамітэту па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец ...