На 12 лістапада ў Вене запланаваныя перамовы ў вузкім і пашыраным складах з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Кіраўнікі дзяржаў між іншым абмяркуюць гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Таксама яны плануюць абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўразвязам, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства».
Абдымкі і перамовы з еўрапейскімі палітыкамі з Аўстрыі ці іншых краінаў ніякім чынам не паўплываюць на рэальнае палажэнне Беларусі ў Еўразвязе...